Украінцы могуць прышчапіцца ад каранавірусу ў розных храмах па ўсёй краіне
Пункты вакцынацыі працуюць у храмах Кіева, Адэсы, Запарожжа і іншых гарадоў / Сафійскі сабор у Кіеве, ru.wikipedia.org
Праваслаўная, каталіцкая і пратэстанцкая цэрквы Украіны падтрымалі ініцыятыву ўладаў па адкрыцці ў храмах пунктаў вакцынацыі ад COVID-19, паведаміў міністр аховы здароўя краіны Віктар Ляшко падчас брыфінгу.
Прышчэпку ўжо можна зрабіць у храмах Украінскай грэка-каталіцкай царквы, праваслаўнай царквы Украіны, Царквы адвентыстаў сёмага дня і Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Пункты вакцынацыі працуюць у храмах Кіева, Адэсы, Запарожжа, Цярнопаля, Ужгарада і Чарнаўцоў.
Як паведамляла Еўрарадыё, жыхары Адэсы могуць зрабіць прышчэпку ад каранавірусу ў трамваі "Адысей" на Старасеннай плошчы. У новым пункце вакцынацыі даступныя вакцыны Comirnaty/Pfizer, AstraZeneca і CoronaVac, чакаецца таксама пастаўка вакцыны Moderna.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.