Украінец спрабаваў правезці праз мяжу вялікую партыю лекаў (фота)

У пункце пропуска “Макраны” грамадзянін Украіны спрабаваў правезці праз мяжу вялікую партыю беларускіх лекаў. У рэйсавым аўтобусе “Ікарус”, які ішоў з Брэста ў Луцк, ён зрабіў схованку, у якую паклаў болей за 3 тысячы ампул прэпарата “Мукасат-Белмед”. Гэтыя лекі прызначаныя для лекавання суставаў і пазваночніка.

Невядома, з якой мэтай 39-гадовы ўкраінец вёз лекі. Мытнікі канфіскавалі ўсю партыю прэпаратаў, а таксама аўтобус “Ікарус” 1987 года выпуска, інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні.

Фота: brest.customs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі