Украінскае Мінабароны вырашыла не раскрываць інфармацыю пра Ілавайск

“28 жніўня быў вымушаны прыпыніць распаўсюд любой публічнай інфармацыі ў тым, што тычыцца непасрэдна сітуацыі, якая склалася з добраахвотніцкімі батальёнамі МУС і падраздзяленнямі Узброеных Сіл пад Ілавайскам”, — напісаў ён.

Геляцей даў адпаведнае ўказанне ваеннай службе контрвыведкі наконт рэагавання на факты разгалошвання сакрэтных дадзеных пра абстаноўку, якая склалася ў раёне Ілавайска, паведамляе УНІАН.

Міністр абароны ўпэўнены, што тыя, хто размаўляе па мабільным тэлефоне, пры гэтым разгалошваючы дадзеныя аператыўнай абстаноўкі, не ўсведамляе той пагрозы, якую нясуць такія дзеянні для баяздольнасці войска.

“Як толькі небяспека для ўкраінскіх падраздзяленняў міне — уся адкрытая інфармацыя за бягучы перыяд датычна адводу войскаў ад Ілавайска будзе абнародаваная”, — адзначыў Геляцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі