Украінскі “Дняпро” прабіўся ў паўфінал Лігі Еўропы (відэа)

23 красавіка завяршыліся матчы чвэрцьфіналу футбольнай Лігі Еўропы. Па выніках этапу спаборніцтваў у паўфінал выйшлі італьянскія клубы “Фіярэнціна”, “Напалі”, а таксама іспанская “Севілья” і ўкраінскі “Дняпро”.

“Напалі” ў ¼ фінала згуляў з нямецкім “Вольфсбургам”: першы матч скончыўся перамогай італьянцаў — 4:1, а другі паядынак каманды скончылі нічыёй 2:2.

“Фіярэнціна” супрацьстаяла кіеўскаму “Дынама” і ў першым матчы не змагла адолець украінцаў — 1:1, затое другі матч скончыла перамогай — 2:0.

“Севілья” спаборнічала з расійскім “Зенітам”: першы матч — 2:1 на карысць іспанцаў, другі матч не выявіў пераможцы — 2:2.

Украінскі “Дняпро” выціснуў са спаборніцтваў бельгійскі “Бруге”, атрымаўшы мінімальную перамогу: першы матч — 0:0, другі — 1:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі