Украінскі прэм'ер-міністр устурбаваўся беларускім кірмашом у Кіеве
Кірмаш беларускіх тавараў у адным са спальных раёнаў Кіева праходзіў яшчэ ў мінулыя выходныя. Аднак кіраўнік украінскага ўрада Мікола Азараў амаль праз тыдзень
На кірмаш у Кіеў прыехалі больш за 20 беларускіх вытворцаў, пераважна з
Гомельшчыны. Магчыма, упершыню за апошнія гады кіеўлянам паказалі на
вялікіх пляцоўках не прадукцыю машынабудавання, а спажывецкія і харчовыя
тавары – сыр, малочныя і кілбасныя вырабы, касметыку, адзенне.
Добрая
рэклама, фальклорнае суправаджэнне, памяць пра савецкую якасць
беларускіх тавараў – і кіяўляне штурмуюць літаральна кожны кіёск з
беларускай прадукцыяй. У адной з чэргаў завязваюцца нават палітычныя
дыскусіі.
"І чаго стаяць у чэргах? Побач такія ж сыры ды каўбасы
украінскай вытворчасці, і значна танней!" - абураецца адзін украінец.
Але яго тут жа спыняе жанчына пенсійнага ўзросту: "У нас такога няма. У
нас сельская гаспадарка разбурана, кароў усіх павыразалі, малако
штучнае… А там Лукашэнка калгасы захаваў, і парадак у краіне поўны".
На
беларускі кірмаш у Кіеве амаль праз тыдзень адрэагаваў кіраўнік
украінскага ўраду Мікола Азараў. Ён абурыўся, што кіяўляне стаялі ў
чэргах па беларускую прадукцыю. Гэта стала падставай, каб даручыць сваім
падначаленым перагледзець стандарты да якасці харчовай прадукцыі, якая
вырабляецца ва Ўкраіне.
Па
словах Міколы Азарава, хаця беларускія прадукты бываюць даражэй, але іх
на кірмашах у Кіеве пакупнікі бяруць з большай ахвотай, чым украінскую
прадукцыю. "Аказваецца, Беларусь здолела захаваць сістэму высокай
стандартызацыі, досыць высокую патрабавальнасць да сваёй харчовай
прамысловасці. І якасць іх прадукцыі вышэй", - заявіў ён.
Дарэчы,
на пачатку сваёй дзейнасці ва ўладзе ані сам Азараў, ані міністр
аграрнай палітыкі Ўкраіны Мікалай Прысяжнюк пытаннямі якасці беларускай
сельгаспрадукцыі асабліва не пераймаліся. Галоўным пытанням для іх былі
нібыта дэмпінгавыя цэны, па якіх на ўкраінскім рынку прадавалася
беларуская жывёлагадоўчая прадукцыя.
Фота аўтара