Улады Беларусі абяцаюць апублікаваць праграму структурных рэформаў

Улады Беларусі абяцаюць апублікаваць праграму структурных рэформаў

Улады Беларусі абяцаюць апублікаваць праграму структурных рэформаў на 2016-2020 гады. 25 верасня пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Тарас Надольны. Паводле яго словаў, адбудзецца гэта "ў сярэдзіне кастрычніка". Можна меркаваць, што ўжо пасля прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 11 кастрычніка.

Праграму рыхтуюць ўрад і Нацбанк. Паводле слоў Надольнага, у праграму закладзеныя "знакавыя, ключавыя рэчы, якія дазволяць стварыць кропкі для ўстойлівага эканамічнага росту", інфармуе БЕЛТА.

Улады Беларусі абяцаюць апублікаваць праграму структурных рэформаў

БелаПАН дадае, што ў аснову праграмы будуць пакладзеныя "структурныя рэформы і новыя падыходы, якія тычацца функцыянавання нашых прадпрыемстваў". Тарас Надольны таксама паведаміў, што новыя падыходы прадугледжваюць скарачэнне выдаткаў, павышэнне эфектыўнасці, а таксама змяненне механізму рэгулявання дзейнасці прадпрыемстваў. Між іншым, гаворка ідзе "аб падзеле функцый органаў дзяржкіравання, якія рэгулююць дзейнасць прадпрыемстваў і адначасова выконваюць функцыі ўласніка".

Першы намеснік старшыні Нацбанка нагадаў, што ў нашай краіне дзяржаве належыць каля 65% прадпрыемстваў. Паводле яго слоў, у мінулыя гады падтрымка рэальнага сектара ажыццяўлялася за кошт стымулявання ўнутранага попыту, што спараджала дысбалансы ў эканоміцы. "Для Беларусі — гэта не выйсце, бо дэвальвацыя раскручвае інфляцыйную спіраль", — сказаў першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка.

Нагадаем, што структурных рэформаў ад Беларусі ўжо даўно чакае Міжнародны валютны фонд.

Фота: Fotolia, БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі