Улады просяць жыхароў Пінска не выязджаць з горада, "асабліва ў Лунінецкі раён"

Улады просяць жыхароў Пінска не выязджаць з горада, "асабліва ў Лунінецкі раён"

Дзяржаўныя органы санітарнага кантроля звярнуліся да жыхароў Пінска. Тэкст звароту з'явіўся на сайце гарвыканкама. У ім людзей просяць "не наведваць без крайняй неабходнасці месцы масавага знаходжання людзей", а таксама "у перадсвяточныя і святочныя дні не выязджаць за межы горада, асабліва ў Лунінецкі раён". Тлумачыцца гэта эпідэміялагічнай сітуацыяй, якая склалася, і жаданнем прадухіліць распаўсюд каранавіруснай інфекцыі праз кантакты пінчукоў з жыхарамі іншых рэгіёнаў.

Чаму жыхарам Пінска не раяць наведваць "асабліва Лунінецкі раён"? Раней паведамлялася пра шматлікія выпадкі COVID-19, якія там зафіксавалі. Якая сітуацыя там цяпер, невядома.
 
У згаданым паведамленні на сайце гарвыканкама анансуецца ўвядзенне кантроля за перавозкай пасажыраў. На ўездах у Пінск з'явяцца супрацоўнікі ДАІ, якія будуць дзяжурыць разам з медыцынскімі работнікамі. Яны зоймуцца праверкай стану здароўя пасажыраў у тых жа маршрутках. Падкрэсліваецца, што новаўвядзенне дапаможа прадухіліць перамяшчэнне "кантактаў 1-га і 2-га узроўняў, якія павінны знаходзіцца на самаізаляцыі".

"Горад жа не будзе закрыты! кажа ў каментары nn.by "галоўны ідэалог" Пінска Валянціна Кулак. — ...Усе машыны ніхто правяраць не будзе. Можа, толькі тыя, дзе шмат пасажыраў... Гэта не блокпост".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі