Улады Сірыі адпусцілі 260 палітвязняў
Большасць вызваленых — ісламісты, на волю выйшлі таксама 14 курдаў. Але афіцыйнага пацверджання інфармацыі пакуль няма.
На думку праваабаронцаў, сірыйскае кіраўніцтва вырашыла выпусціць вязняў у межах курсу на лібералізацыю краіны. Афіцыйны Дамаск быў вымушаны паабяцаць насельніцтву шэраг маштабных палітычных і эканамічных рэформ пасля таго як у Сірыі пачаліся шматтысячныя маніфестацыі з патрабаваннем змяніць кіраўніцтва, паведамляюць інфармагенцтвы.