Улады заблакавалі выбарчы рахунак Віктара Бабарыкі

Улады заблакавалі выбарчы рахунак Віктара Бабарыкі

17 чэрвеня супрацоўнікі штаба Віктара Бабарыкі выявілі, што яго выбарчы рахунак заблакаваны. 

Пра гэта ім паведамілі супрацоўнікі "Беларусбанка", дзе адкрыты рахунак, калі каманда Бабарыкі паспрабавалі ажыццявіць плацяжы. Выявілася, што на рахунку арыштаваныя расходныя аперацыі. 

"Дакументы, якія пацвярджаюць арышт або наяўнасць іншых падстаў для абмежавання кіравання сродкамі выбарчага фонду, прадастаўленыя не былі", — паведамляецца на сайце Бабарыкі.

На рахунку заставалася больш за 100 тысяч рублёў. Такія рахункі — адзіная крыніца, з якой можа фінансавацца выбарчая кампанія кандыдата ў прэзідэнты. "Забарона на кіраванне дадзенымі сродкамі не дазваляе ў поўнай меры рэалізаваць выбарчыя правы. На неправамернасць такой забароны будзе звернутая ўвага ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў: намі будуць падрыхтаваныя і пададзеныя адпаведныя скаргі", — заяўляе каманда прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду.

Улады заблакавалі выбарчы рахунак Віктара Бабарыкі

Штаб Бабарыкі запэўнівае, што арышт рахунку не адаб’ецца на працы па зборы і здачы подпісаў, бо валанцёры і сябры ініцыятыўных груп не атрымліваюць аніякіх выплат.  

Да нядаўняга часу Віктар Бабарыка ўзначальваў "Белгазпрамбанк". Тыдзень таму ў банку і некалькіх звязаных з ім фірмах прайшлі ператрусы. Дэпартамент фінансавых расследаванняў паведаміў, што частка менеджараў банка і кіраўнікоў прыватных фірм ухіляліся ад падаткаў і легалізавалі сродкі, атрыманыя незаконным шляхам. Старшыня Камітэта дзяржкантролю Іван Церцель заявіў, што Бабарыка мае дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі