Уладзімір Арлоў: Хаджу па 5-6 км, кручу велатрэнажор і працую над кнігай
Уладзімір Арлоў “вяртаецца да актыўнай гульні” пасля перанесенага інфаркту. Нагадаем, 6 лістапада пісьменніку была зроблена аперацыя на сэрцы. Як сцвярджаюць лекары — паспяхова. У размове з Еўрарадыё Ўладзімір Арлоў распавёў, што адчувае сябе добра, выконвае рэкамендацыі лекараў, працуе над кнігай і піша вершы. “Я на волі і ўжо вяртаюся да актыўнай гульні. Пасля месяцавай адсутнасці даводзіцца шмат чым займацца апроч свайго здароўя. Калі ж казаць пра здароўе, то хаджу па 5-6 кіламетраў у дзень, як мне кардыёлагі прапісалі, кручу велатрэнажор, які набыў, і працую над працягам кнігі “Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя”.
Кніга, паводле слоў пісьменніка, прысвечаная Вялікаму Княству Літоўскаму, але яе межы будуць шырэйшымі за храналогію існавання ВКЛ.
“У кнізе будуць раздзелы і пра спробы аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага пасля спынення яго гістарычнага гадзінніка, і пра лёс Вільні ды Віленшчыны ў ХХ стагоддзі, і пра сучасную прысутнасць беларусаў у Літве і ў Вільні”.