Уладзімір Макей сустрэўся з міністрамі замежных спраў Вышаградскай чацвёркі
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыняў удзел у сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Вышаградскай чацвёркі.
У межах мерапрыемства Макей правёў шэраг рабочых гутарак з кіраўніцтвам еўрапейскіх структур. У прыватнасці па пытаннях інтэнсіфікацыі беларуска-еўрапейскага дыялогу.
Падчас сустрэчы разглядаліся пытанні, якія тычацца развіцця сітуацыі ў рэгіёне "Усходняга партнёрства" (УП), бягучага стану і перспектыў рэалізацыі гэтай ініцыятывы, а таксама двухбаковага супрацоўніцтва ЕС з кожнай з шасці краін-партнёраў УП.