Уладзімір Някляеў асуджаны на 7 сутак арышту
Уладзімір Някляеў асуджаны на 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне вынес суд Савецкага раёна Мінска. Паэта і апазіцыйнага палітыка пакаралі за ўдзел 8 верасня ў сталіцы ў несанкцыянаванай вулічнай акцыі, інфармуе Радыё Свабода.
8 верасня, у Дзень беларускай вайсковай славы, на Кастрычніцкай плошчы адбыўся мітынг, які арганізаваў разам са сваімі прыхільнікамі апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч. Яго мэтай было выказванне пратэсту супраць беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў “Захад-2017”. Каля 100 удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі прайшлі шэсцем да плошчы Якуба Коласа, дзе склалі прысягу на вернасць Беларусі.
Някляеву 71 год. Раніцай у пятніцу ён збіраўся пайсці да лекара, аднак апынуўся ў судзе, куды яго прывезлі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.