Уладзімір Някляеў звольніўся з "Руху наперад"

12 лістапада Ўладзімір Някляеў падаў дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты. Прэтэндэнт пазначыў, што ён ужо не дырэктар установы "Рух наперад". З 11 лістапада Някляеў з'яўляецца выканаўчым дырэктарам Міжнароднага грамадскага аб'яднання сацыяльнай падтрымкі дзяцей і моладзі "Клопат", паведамляе "Беларускі партызан".
Нагадаем, што 10 лістапада набыло моц рашэнне Мінскага гаспадарчага суда пра ліквідацыю даследча-асветніцкай установы "Рух наперад". Апеляцыя вынікаў не дала. Юрыдычна Някляеў не мог рэгістравацца як дырэктар "Руху наперад".
 
Не жадаючы рызыкаваць падачай няпэўных звестак у Цэнтравыбаркам, увечары 10 лістапада (пасля апеляцыі) палітык звольніўся з "Руху наперад". А 11 лістапада стаў кіраўніком аб'яднання "Клопат", сябрам якога ён быў і раней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі