Уладзімір Падгол: “Дыктоўка – гэта магічнае дзеянне"
Сёння ў праграме “Відавочца тыдня” на Еўрарадыё Уладзімір Падгол – палітолаг, кандыдат філасофскіх навук, аўтар кніг “Асновы палітычнай псіхалогіі”, “Падручнік па апазіцыйнай барацьбе”. Менавіта гэты чалавек задумаў правесці агульнанацыянальную дыктоўку да 90-годдзя БНР. Еўрарадыё: І палякі, і літоўцы штогод пішуць дыктоўку. І гэта найперш іх ідэя. Але дзень незалежнасці розныя краіны святкуюць па-рознаму. Вельмі цікава, чым менавіта гэтая традыцыя вас прывабіла? І чаму менавіта яна патрэбна беларусам?
Уладзімір Падгол: Тым, хто прагне волі, дэмакратыі, хто шануе беларускую мову, імкнецца жыць у Беларусі як у еўрапейскай краіне, гэта ўнікальная мажлівасць прыняць удзел у супольным дзеянні пры знятым страху і жаху. Бо грамадства запалохана неверагодна. Па-другое, гэта супольнае дзеянне, а яно магічнае. Калі тысячы людзей сядаюць разам і пішуць адны і тыя ж словы пра прыгожую беларускую мову, у іх у душы ўзнікае новае пачуццё – вось гэтае пачуццё салідарнасці, што чалавек не адзін. Ну, і дыктоўка сама па сабе гэта не ўсё. Гэта толькі першы крок, а другі крок – гэта фотаздымкі. Фотаздымкі ўсіх, хто піша гэтую дыктоўку. Пажадана, каб пісалі сем’ямі. І гэта нашчадкам ліст – гэтая дыктоўка. Кожны, хто сядзе пісаць, ён рэанімуе душу беларусаў і беларускай мовы. Вось гэтымі простымі словамі, якія ён рукой напіша.
Еўрарадыё: А гэта не акцыя “для саміх сябе”?
Уладзімір Падгол: Найперш гэтую акцыю я раблю для сябе, для свайго дзіцяці і сваёй жонкі. І я разумею, што гэта трэба зрабіць для маіх сяброў. А ідэя дыктоўкі пачалася з размовы з ветэранамі, якія казалі: Валодзя, я не магу прыйсці на мітынг, у мяне ногі адмаўляюць. Я да бліжэйшай крамы не магу дайсці. Што б прыдумаць такое, каб мы маглі ўзяць удзел?
Еўрарадыё: А ці ёсць у вас хаця б прыкладныя падлікі, колькі людзей напішуць гэтую дыктоўку? І колькі з іх – у Беларусі?
Уладзімір Падгол: Нават Міністэрства статыстыкі Лукашэнкі не падлічвае, колькі людзей бярэ ўдзел у мітынгах, дзе выступае Лукашэнка. Мы – тым больш. Мы не збіраемся падлічваць, гэта нікому не трэба. Наша задача – стварыць умовы для новай формы выяўлення грамадзянскай актыўнасці. А потым з гэтымі фотаздымкамі мы паедзем у розныя куточкі Беларусі і людзям пакажам: глядзіце, колькі нас! І вось тады пойдзе новая хваля расповедаў пра тое, як пісалася дыктоўка.
Еўрарадыё: Але ці ўспрымаюць людзі гэта як грамадскую актыўнасць?
Уладзімір Падгол: Я размаўляў з сотнямі людзей, у мяне тэлефон не змаўкае. Людзі захопленыя гэтай ідэяй – і старыя, і маладыя. Прыходзяць у ТБМ, у БНФ – дайце тэкст дыктоўкі! Ужо сёння мы на наступную дыктоўку маем сотні прапаноў тэкстаў! Для людзей гэтая дыктоўка стала, нібыта фортку адчынілі ў затхлым пакоі. Вось у чым сэнс. Гэта новая форма салідарнасці.
Еўрарадыё: А якія ў амбасадараў уражанні ад дыктоўкі і ад тэксту прадмовы да “Дудкі беларускай”?
Уладзімір Падгол: Калі пісалі амбасадары… Там у Багушэвіча кажацца, што “наша мова не горш за нямецкую і французскую”. І тут сядзіць, піша дыктоўку, кіраўнік місіі Вялікабрытаніі і дадае: ангельскай! І тут усе – так! І ўсе ўпісалі ў тэкст, што і ангельскай. Вось такая была ў нас мадэрнізацыя.
Еўрарадыё: Хто яшчэ з вядомых беларусаў, якія не на радзіме, далучыцца да дыктоўкі?
Уладзімір Падгол: Вітушка ў Вільні сядзе і будзе пісаць разам з намі. Ён сляпы, нічога не бачыць, але будзе пісаць на камп’ютары “ўсляпую”. І для яго гэта ўнікальная салідарнасць, бо ён будзе пісаць разам з тысячамі людзей. Гэта сацыяльная магія! А яшчэ, дарэчы, пра тых, хто на радзіме. Алесь Пушкін у Бабры будзе пісаць на цэнтральнай плошчы. Ён вынесе туды стол, бел-чырвона-белы сцяг, паставіць пірог, паставіць магнітафон, праслухае песню Сокалава-Воюша “Маналог Багушэвіча” – афіцыйны гімн нашай дыктоўкі, потым пачне пісаць. Больш за тое, калі яго арыштуюць, ён запіша сваю дыктоўку ў міліцэйскім пратаколе, бо там ён мусіць даць тлумачэнне, што ён там рабіў. А калі яго пасадзяць за краты, ён будзе пісаць за кратамі, нават нечым вострым на сценцы.
Еўрарадыё: Тады гэтая дыктоўка яшчэ і дэманстрацыя…
Уладзімір Падгол: Дыктоўка дае абсалютна ўнікальную мажлівасць правесці дэманстрацыю ў гонар беларускай мовы. І гэтая дыктоўка і дыктоўка дыктатарам, што нас шмат, мы любім і шануем беларускую мову. Шмат старых не могуць пайсці на рэальную дэманстрацыю, шэсце ці мітынг – ногі адмаўляюць. Шмат бацькоў не могуць дзетак узяць на мітынг, шэсце, бо баяцца, што дубінкамі лупцуюць. Мы прапанавалі форму дэманстрацыі, дзе зняты страх і куды могуць прыйсці і старыя, і маладыя. Гэта абсалютна дэмакратычная еўрапейская форма.