Уладзімір Пуцін прыбыў у Севастопаль (відэа)
Там ён правядзе аператыўную нараду з чальцамі Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі.
Як інфармуе УНІАН, нарада пройдзе ў штабе Чарнаморскага флоту РФ. Працоўная паездка Пуціна разлічаная на 13-14 жніўня. У чацвер кіраўнік Расіі наведае ў Ялце будоўлю санаторна-курортнага комплекса "Мрыя", дзе сустрэнецца з дэпутатамі Дзярждумы. У мерапрыемстве таксама будуць удзельнічаць прэм'ер-міністр РФ, старшыня "Адзінай Расіі" Дзмітрый Мядзведзеў, спікер Дзярждумы Сяргей Нарышкін, кіраўнікі ўсіх думскіх фракцый, міністры.
Па словах прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова, на сустрэчы збярэцца палітычны актыў краіны, да якога Пуцін звернецца з вялікай прамовай.
12 жніўня намеснік міністра замежных спраў Украіны Данііл Лубкіўскі заявіў, што МЗС Украіны лічыць непрымальным і недапушчальным знаходжанне кіраўніцтва Расіі ў акупаваным Крыме.