Уладзімір Пуцін загадаў выводзіць расійскія войскі з Сірыі

Уладзімір Пуцін загадаў выводзіць расійскія войскі з Сірыі

Уладзімір Пуцін загадаў пачаць вывад расійскіх войскаў з Сірыі, паведамляюць расійскія СМІ. Вывад павінен пачацца з аўторка, 15 сакавіка.

Пуцін лічыць, што задача, якую ён ставіў перад войскам, "у цэлым выкананая". Пра гэта ён паведаміў на сустрэчы з міністрам абароны Сяргеем Шайгу і кіраўніком МЗС Сяргеем Лаўровым.

Разам з тым расійскі кіраўнік паведаміў, што пункты базавання расійскіх узброеных сіл у Тартусе і Хмейміме будуць функцыянаваць у ранейшым рэжыме і мусяць быць надзейна абароненыя з сушы, мора і паветра.

Расійская ваенная аперацыя ў Сірыі пачалася 30 верасня 2015 года. Яна праводзілася Паветрана-касмічнымі сіламі РФ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі