Уладзіміра Мацкевіча, які трымае галадоўку ў СІЗА, наведаў адвакат

Уладзіміра Мацкевіча, які трымае галадоўку ў СІЗА, наведаў адвакат

Палітвязня Уладзіміра Мацкевіча, які ў СІЗА №1 трымае галадоўку, 7 лютага наведаў адвакат. 

У каментары журналістам адвакат распавёў, што пасля чатырох дзён галадоўкі яго падабаронны "у цэлым пачуваецца здавальняюча" і знаходзіцца "ў роўным настроі". Як кажа адвакат, Мацкевіч падрыхтаваўся да галадоўкі фізічна і маральна. 

Адміністрацыя СІЗА зафіксавала факт галадоўкі. Палітвязня наведвалі дзяжурны лекар і псіхолаг следчага ізалятара.

Уладзімір Мацкевіч пачаў галадоўку 4 лютага — роўна праз паўгода пасля свайго затрымання. Ён патрабуе, каб яго выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, завяршылі следчыя дзеянні і прызначылі дату суда. 

Пакуль што Мацкевіч п'е ваду. Але калі яго патрабаванні не будуць выкананыя, праз 10 дзён пасля пачатку Мацкевіч абяцаў абвясціць "сухую галадоўку".

Палітвязня вінвацяць у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК). Яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі