Уладзіміра Някляева выкралі са шпіталю
Кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева гвалтам забралі з бальніцы. Яго жонку Вольгу зачынілі ў пакоі побач, а яго забралі сямёра невядомых. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратарка Някляева Юлія Рымашэўская.
Вользе пакуль дазваніцца немагчыма.