Уначы пад Гомелем згарэў легкавік, кіроўца загінуў

Уначы пад Гомелем згарэў легкавік, кіроўца загінуў

30 чэрвеня каля гадзіны ночы ў Гомельскім раёне згарэў легкавік, кіроўца загінуў. Як паведамляе прэс-служба міліцыі Гомельскай вобласці, 21-гадовы вадзіцель аўтамабіля Mazda на закругленні дарогі не саўладаў з кіраваннем (мяркуецца, што няправільна абраў хуткасць для руху), і машына апынулася ў кювеце, дзе сутыкнулася з дрэвам. Легкавік загарэўся. Кіроўца загінуў у агні.

22-гадовы пасажыр, які ехаў на пярэднім сядзенні, выжыў. Ён атрымаў траўмы і змешчаны ў нейрахірургічнае аддзяленне Гомельскай абласной клінічнай бальніцы.

Уначы пад Гомелем згарэў легкавік, кіроўца загінуў
На месцы здарэння / vk.com/uvd.gomel
Уначы пад Гомелем згарэў легкавік, кіроўца загінуў
Уначы пад Гомелем згарэў легкавік, кіроўца загінуў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі