Уначы ў чацвер у Беларусі чакаецца да 6 градусаў марозу
У чацвер, 20 красавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Вецер чакаецца паўночна-усходні, 3-8 метраў за секунду. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 0 да мінус 6 градусаў (у Мінску — ад мінус 1 да мінус 3), у дзённыя гадзіны — ад +3 да +9 градусаў (у сталіцы — ад 4 да 6 градусаў цяпла), інфармуе БЕЛТА са спасылкай на беларускіх сіноптыкаў. Яны папярэджваюць, што ўдзень у пятніцу на паўночным захадзе чакаецца рэзкае ўзмацненне ветру (з парывамі да 15-20 метраў за секунду). У суботу такі моцны вецер прагназуецца ўжо па ўсёй краіне.
Як паведамляла Еўрарадыё, да канца бягучага тыдня ў Беларусі захаваецца халоднае надвор’е. Пацяпленне чакаецца толькі ў апошнія пяць дзён красавіка.