Уначы ў пятніцу ў Беларусі чакаецца да 9 градусаў марозу
Уначы ў пятніцу, 2 снежня, на поўначы Беларусі чакаецца да 9 градусаў марозу, па краіне — ад -1 да -7 градусаў (у Мінску — ад мінус 3 да мінус 5 градусаў). У дзённыя гадзіны будзе ад 0 да мінус 5 (у сталіцы — 2-4 градуса ніжэй за нуль, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на беларускіх сіноптыкаў.
Амаль па ўсёй краіне пройдзе снег, мокры снег, на паўднёвым захадзе магчымы слабы галалёд. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў, 5-10 метраў за секунду.
У выхадныя дні ўначы чакаецца 3-9 марозу, пры праясненнях — ад мінус 10 да мінус 13, удзень — ад 0 да мінус 7. Пройдзе снег.