Уначы ў суботу ў Беларусі будзе ад 2 да 10 градусаў цяпла
У суботу, 13 жніўня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Невялікія ападкі магчымыя месцамі на захадзе нашай краіны. Вецер будзе няўстойлівы, 3-8 метраў за секунду.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 4 да 10 градусаў са знакам плюс, месцамі — плюс 2-4, у дзённыя гадзіны будзе ад 17 да 23 градусаў цяпла, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.