Уночы затрыманага футбаліста "Крумкачоў" на хуткай завезлі з міліцыі ў лякарню

Уночы затрыманага футбаліста "Крумкачоў" на хуткай завезлі з міліцыі ў лякарню

Уночы на 31 жніўня затрыманага футбаліста "Крумкачоў" Сяргея Казеку на хуткай завезлі з міліцыі ў лякарню. Па адных звестках, у яго праблемы з пазваночнікам, па іншых — шматлікія траўмы: удар правай почкі, закрытая траўмы жывата, гематомы па ўсім целе. Ён у 4-й гарадской клінічнай лякарні.

Нагадаем, учора клуб паведаміў, што ў Мінску ў раёне Гарадскога Вала затрыманыя футбалісты "Крумкачоў" Сяргей Казека і Павел Расолька. Хлопцы вярталіся з трэніроўкі і сталі сведкамі бойкі паміж сілавікамі ў цывільным і пратэстоўцамі побач з міліцэйскім мікрааўтобусам.

"Крыху пазней, пасля таго, які мікрааўтобус з'ехаў, яны пайшлі далей, дзе іх чакаў адзін з трэнераў клуба, і сталі ахвярамі атакі, збіцця і захопу", — распавядае адзін з кіраўнікоў "Крумкачоў" Уладзіслаў Маяроўскі.

Футбалістаў адвезлі ў Ленінскі РУУС. Папярэдне, іх падазраюць у нападзе на міліцэйскі аўтамабіль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі