Унучка Тозіка вымусіла школу перайсці на кітайскую мову
Кітайская мова
з’явілася ў школе № 20 разам з першакласніцай – сваячкай амбасадара Беларусі ў
Кітаі Анатоля Тозіка. Але вывучаць яе захацелі многія – стварыўся конкурс. У
іншых школах да першакласнікаў далучыліся настаўнікі і бацькі. У трох мінскіх
школах ужо два гады вывучаюць кітайскую мову. Сёлета да іх далучылася яшчэ
адна. Па дзіўным збегу акалічнасцяў, гэта школа – тая, у якую паступіла ўнучка амбасадара
Беларусі ў Кітаі Анатоля Тозіка.
Настаўнікі ў нас ужо
ёсць, але яшчэ “не аформленыя”, кажа дырэктар школы № 20 Ірына Бука.
Відаць, вывучэнне кітайскай мовы ў іх школе было нечаканасцю і для яе. Аднак аказалася, што прапанова вывучаць кітайскую актуальная – жадаючыя не змяшчаюцца ў клас. У параўнанні з дзвюма іншымі школамі, дзе кітайскую мову вучаць ужо два гады, у 20-й школе ўсё наадварот. Дырэктар школы № 20 Ірына Бука на пытанне, чаму ў іх школе пачалі вывучаць кітайскую мову, адказала дзіўна. Ірына Бука: “Гэта прыватная размова”.
Мы запыталіся, ці праўда, што нашчадак пасла Беларусі ў Кітаі Анатоля Тозіка паступіў у іх школу.
Ірына Бука: “Так. Не ўнук, а ўнучка. Не, яе прозвішча не Тозік. Гэта ў дзядулі Тозік, а ў яе іншае”.
Вучоба яшчэ толькі пачалася. Першакласнікаў шмат, прозвішча ў дзяўчынкі іншае. Але ўсе пра яе ведаюць – ці не таму, што яна прынесла такія змены? На першы погляд, дзіўна, але вывучаць кітайскую мову пагадзіліся многія.
Ірына Бука: “Мы набіраем 18 дзяцей, і ўжо конкурс. Ну, як конкурс – клас не змяшчае жадаючых, вось і ўсё”.
З чаго пачнецца вывучэнне новай мовы, дырэктар яшчэ не ведае і кажа, што гэта залежыць ад студэнтаў лінгвістычнага універсітэта, якія будуць настаўнікамі.
Ірына Бука: “Адкуль я ведаю, як будуць вучыць?Мы, як кажуць, першы раз замужам. З чаго студэнты пачнуць, з таго і пачнуць…”
У сталічнай школе № 10 усё інакш. Кітайская мова захапіла не толькі першакласнікаў, але і завучаў, і бацькоў. Да таго ж, мову выкладае кітаянка, якая вучыцца тут у аспірантуры.
Дырэктар школы №10: “У мяне два намеснікі ўжо вывучаюць кітайскую мову. Пачалі вывучаць бацькі, асабліва маладыя. Цяпер нават арганізаваныя групы для старшакласнікаў і сярэдніх школьнікаў”.
Дырэктар гімназіі №23 кажа, што трэба глядзець наперад і што свет гаворыць не толькі па-англійску. Дарэчы, у 23-й гімназіі і ў 20-й школе кітайскую мову выкладае адна і тая ж настаўніца. Жадаючых вывучаць кітайскую столькі ж, колькі англійскую, сцвярджае дырэктар.
Дырэктар гімназіі №23: “Выпускнік гімназіі павінен быць інтэграваны ў свет. Настаўнік павінен прапанаваць яму тыя адукацыйныя паслугі, якія будуць запатрабаваныя на перспектыву праз дзесяць гадоў. Дагэтуль у мінскіх школах асноўнай замежнай мовай была англійская. Але ж свет размаўляе не толькі па-англійску! І спецыялісты спатрэбяцца і ў Кітаі, калі выпускнік паедзе туды хоць інжынерам. Пачынаеш вучыць мову з “ніхао!” – добры дзень”.