Урад абяцае інфляцыю ў адзін знак. Эканаміст: Тады ўпадзе ўзровень жыцця
Урад Беларусі прыняў антыінфляцыйную праграму. Яна прадугледжвае, што ў 2017 годзе узровень інфляцыі выйдзе на адназначны ўзровень — гэта значыць, будзе менш за 10%. Гэта будзе прыярытэтнай задачай для ўсіх мясцовых уладаў, прапісана ў праграме.
Адназначная інфляцыя ў 2017 годзе магчымая і гэта лёгка зможа зрабіць Нацбанк і ўрад, мяркуе эканаміст Леанід Злотнікаў. Але гэта прывядзе да падзення заробкаў у людзей у цяперашняй сітуацыі.
Леанід Злотнікаў: "Гэта ўсё залежыць ад урада і Нацбанка, усё залежыць ад рэгулявання грашовай масы. Калі ўрад скажа: "Жывем па сродках", то не будзе інфляцыі, але будзе падзенне ўзроўню жыцця. Але калі дадуць крэдыт, то тады ўзровень пратрымаецца некалькі месяцаў".
За першыя сем месяцаў 2015 года інфляцыя склала 7,5%. Па выніках 2014 года інфляцыя была 16,2%.
Фота: prostoinvesticii.com