Урад пачаў супрацоўніцтва з апазіцыйнымі экспертамі

Кіраўнік навукова-даследчага цэнтра Мізэса ды сябра АГП Яраслаў Раманчук і дырэктар лабараторыі аксіяметрычных даследаванняў “Новак” Андрэй Вардамацкі ўвайшлі ў міжведамасную рабочую групу для выпрацоўкі плана дзеяння па развіцці краінавага маркетынгу. Распараджэнне аб стварэнні такой групы 31 снежня падпісаў прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі, паведамляе "Наша ніва".

Кіраўніком групы, у якую трапіла 14 чалавек, прызначаны намеснік міністра замежных спраў Яўген Еўдачэнка.

Праект развіцця краінавага маркетынгу прадугледжвае прапановы аб накірунках узаемадзеяння з замежнымі інвестарамі, а таксама канкрэтныя меры па інфармаванні замежных інвестараў аб інвестыцыйных магчымасцях у Беларусі.

Распрацаваць план дзеянняў працоўная група павінна да 1 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі