Урад Расіі заявіў, што "бухгалтэрыя" ў стасунках з Беларуссю непазбежная

Урад Расіі заявіў, што "бухгалтэрыя" ў стасунках з Беларуссю непазбежная

"Бухгалтэрыя" з'яўляецца неад'емнай часткай любых палітыка-эканамічных адносін, нават паміж самымі блізкімі краінамі, заявіла Наталля Цімакова, прэс-сакратар расійскага прэм'ера Дзмітрыя Мядзведзева. Такім чынам прадстаўніца расійскага ўраду пракаментавала чацвярговыя заявы Аляксандра Лукашэнкі, што "бухгалтэрыя" (і, у прыватнасці, кошты на газ) не павінна ляжаць у аснове беларуска-расійскіх адносінаў. 

"Безумоўна, любыя палітыка-эканамічныя адносіны, нават з такім блізкім партнёрам, як Беларусь, — гэта заўсёды бухгалтэрыя. Урад Расіі ў сваёй працы абавязаны ўлічваць, як складаюцца гандлёва-эканамічныя адносіны з іншымі краінамі, уключаючы іх запазычанасці", — цытуе РБК словы Цімаковай.

Па яе словах, беларускі бок атрымаў ад Расіі крэдытаў больш як на 6 мільярдаў долараў, і кіраўніцтву Беларусі "няблага б памятаць пра гэта".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі