Урад рэкамендуе даваць вучням ільготы пры праездзе на транспарце
Урад Беларусі прыняў пастанову №58, якая рэкамендуе пашырыць падтрымку вучняў пры праездзе на транспарце агульнага карыстання.
"Прынятая пастанова пашырае рэкамендацыйныя нормы па сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю і спецыяльную адукацыю, пры праездзе на транспарце агульнага карыстання на працягу навучальнага года", — перадае interfax.by заяву прэс-службы ўрада.
Раней такія рэкамендацыі ўрад даваў абласным і Мінскаму гарадскому саветам. Цяпер жа яны распаўсюджваюцца таксама і на раённыя саветы дэпутатаў.
Дарэчы, у рэкамендацыях пашыраны і пералік відаў транспарту. Цяпер яны будуць дзейнічаць і пры праездзе навучэнцаў на электрычнках і ў прыгарадных аўтобусах.
Праўда, рашэнні мясцовых саветаў па льготах для школьнікаў на праезд будуць прымацца пры наяўнасці сродкаў у мясцовых выканаўчых органах.