Урад састарэў, Беларусь адстае. Што галоўнае Лукашэнка сказаў чыноўнікам?

Урад састарэў, Беларусь адстае. Што галоўнае Лукашэнка сказаў чыноўнікам?

2 сакавіка Аляксандр Лукашэнка зрабіў некалькі праграмных заяваў пра развіццё эканомікі і працу беларускага ўраду.

Галоўнае:

— Беларусь адстае ад свету ў развіцці, тэхналогіях і ўзроўні жыцця людзей;

— за апошнія 7 гадоў сусветны ВУП вырас на 25%, ВУП Беларусі — менш як на 6%;

— рэгіёны Беларусі развіваюцца нераўнамерна, што можа прывесці да расколу ў грамадстве і маштабных праблем у краіне;

— вертыкаль не разумее і не выконвае задачу па стварэнні высокапрадукцыйных працоўных месцаў — “выкананне рашэнняў кіраўніка дзяржавы скажонае”;

— закрэдытаванасць рэальнага сектара расце. Перакладаць гэтыя крэдыты на бюджэт нельга;

— дзяржаўная пазыка расце хутчэй, чым эканоміка: "Пагасілі $2,3 млрд, а ўзялі амаль $3,5 млрд";

— урад састарэў, там трэба памяняць стыль і метады працы;

— даручэнні “зверху” павінен няўхільна выконваць кожны дзяржслужачы;

— цягам года сярэдні заробак мусіць перавысіць 1000 рублёў;

— валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў наступнай пяцігодцы павінен скласці $100 млрд.

Якія высновы можна зрабіць са слоў Аляксандра Лукашэнкі? Ці рэальныя лічбы ён называе? Чаму ён так часта кажа, што яго рашэнні скажаюцца? Ці зменіцца беларуская эканоміка? Што павінна здарыцца, каб урад перастаў здзіўляць усіх "сучаснымі трафікамі"? Апошнія заявы кіраўніка краіны мы абмеркавалі ў жывым эфіры з незалежным аналітыкам Сяргеем Чалым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі