Урад Тайланда просіць пракуратуру адпусціць экіпаж затрыманага Іл-76

Урад Тайланда хоча адпусціць экіпаж самалёта Іл-76, затрыманага ў Бангкоку ў снежні з нелегальным грузам зброі з КНДР. Пра такую заяву міністра замежных справаў краіны Касіта Пірома паведамляе РІА "Новости". Кабінет міністраў прапанаваў пракуратуры вызваліць лётчыкаў, бо рэзалюцыя ААН не абавязвае Тайланд выстаўляць абвінавачванні пілотам і камандзе затрыманага самалёта. Аднак кабінет міністраў не можа прымусіць пракуратуру прыняць якое-небудзь рашэнне.

Нагадаем, 29 студзеня пракуратура Тайланда адклала да 11 лютага вырашэнне лёсу лётчыкаў Іл-76 з-за вялікай колькасці дакументаў, якія яшчэ неабходна вывучыць.

Самалёт быў затрыманы тайландскімі ўладамі 11 снежня па падазрэнні ў перавозцы ўзбраенняў з Паўночнай Карэі, якой санкцыямі ААН забаронена экспартаваць узбраеннем. У складзе экіпажа ёсць грамадзянін Беларусі - бортінжынер Міхаіл Петухоў.