Урад Узбекістана паведаміў, што прэзідэнт Карымаў у крытычным стане

Урад Узбекістана паведаміў, што прэзідэнт Карымаў у крытычным стане

Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў знаходзіцца ў крытычным стане. Пра гэта раніцай 2 верасня афіцыйна заявіў кабінет міністраў краіны.

“З вялікім цяжарам у сэрцы паведамляем вам, што ў мінулыя суткі ў стане нашага прэзідэнта адбылося рэзкае пагаршэнне і, на думку лекараў, ён ацэньваецца як крытычны”, — сказана ў паведамленні ўраду.

У мінулыя выходныя ўзбекістанскі ўрад паведаміў, што прэзідэнт Карымаў шпіталізаваны. З таго моманту ў СМІ з’явіліся чуткі пра яго смерць.

Напярэдадні рускамоўнае інфармацыйнае выданне аб Цэнтральнай Азіі “Фергана” паведаміла, што на радзіме Карымава, у Самаркандзе, актыўна ідуць прыгатаванні да яго пахавання.

Раней ва Узбекістане адмянілі запланаваныя на 31 жніўня афіцыйныя ўрачыстасці, прымеркаваныя да 25-годдзя абвяшчэння незалежнасці краіны. У папярэднія гады Іслам Карымаў з’яўляўся на публіцы падчас гэтага свята, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі