"Уралкалій" спыняе экспартныя пастаўкі праз Беларускую калійную кампанію
Такое рашэнне прыняў 29 ліпеня савет дырэктараў расійскай кампаніі.
Адзіным каналам экспартнага збыту прадукцыі быў вызначаны "Уралкалій-Трэйдынг".
"Мы з шкадаваннем вымушаны канстатаваць, што наша супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі ў рамках БКК зайшло ў тупік, — цытуе словы гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баумгертнера БелаПАН. — "Уралкалій" заўсёды настойваў на тым, што экспартныя продажы абодвух вытворцаў павінны ажыццяўляцца праз адзіную тавараправодную сетку. Гэты фундаментальны прынцып супрацоўніцтва быў парушаны з падпісаннем указа прэзідэнта Беларусі ад 22 сьнежня 2012 № 566 аб адмене выключнага права Беларускай калійнай кампаніі на экспартныя пастаўкі беларускага калію, пасля чаго пачаліся фактычныя адгрузкі "Беларуськалія" па-за рамкамі БКК".
Выхад з БКК абсалютна не ў інтарэсах расійскага прадпрыемства. Ён можа паўплываць на фінансава-эканамічнае становішча "Уралкалія", выказаўся пра сітуацыю прадстаўнік "Беларуськалія". Аднак ад афіцыйных каментароў беларускі бок пакуль устрымліваецца, адзначае "Интерфакс-Запад".
БКК — найбуйнейшы экспарцёр калійных угнаенняў, доля паставак якіх на сусветны рынак складае 43%. Кампанія пастаўляе мінеральныя ўгнаенні больш чым у 80 краін і працягвае асвойваць новыя рынкі. БКК быў эксклюзіўным трэйдарам калійных угнаенняў вытворчасці ААТ "Беларуськалій" і ААТ "Уралкалій". Нядаўна новым гендырэктарам БКК была прызначаная Алена Кудравец.
Фота — sb.by