Уручэнне прэміі "Эмі" адклалі праз страйк акцёраў і сцэнарыстаў

Аказалася, што, калі страйкуюць "нябачныя" сцэнарысты, няма каму нават напісаць жарт для вядоўцы цырымоніі! / фота AP / ТАСС

Аказалася, што, калі страйкуюць "нябачныя" сцэнарысты, няма каму нават напісаць жарт для вядоўцы цырымоніі! / фота AP / ТАСС

Уручэнне прэміі "Эмі" адклалі праз страйк акцёраў, піша выданне Variety. Гэта ўзнагарода для тэлевізійнікаў (сюды ўваходзяць і серыялы), эквівалентная "Оскару" для кіно.

Цырымонія была запланаваная на 18 верасня. Гэта першы выпадак больш чым за 20 гадоў, калі ўручэнне "Эмі" вырашылі адкласці. Мінулым разам цырымонію адкладалі ў 2001 годзе пасля тэракту 11 верасня.

Новай даты цырымоніі пакуль не называюць. Найбольш імавернымі варыянтамі пакуль што лічацца лістапад 2023 года або студзень 2024 года.

"Як і астатняя частка сферы, мы спадзяёмся, што ў перамовах з удзелам гільдыі будзе прынятае справядлівае і своечасовае рашэнне для ўсіх бакоў", — гаварылася ў заяве Тэлеакадэміі на мінулым тыдні.

Акцёры далучыліся да страйку галівудскіх сцэнарыстаў у гэтым ліпені. Гэта фактычна спыніла ўсю вытворчасць у забаўляльнай індустрыі. Акцёры адмаўляюцца рэкламаваць фільмы, якія ўжо выйшлі. А сцэнарысты наогул адмовіліся працаваць, так што для цырымоніі "Эмі" нават няма каму напісаць жарты вядоўцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі