Урываліся ў дамы ноччу і рабавалі — на пажыццёвае асудзілі двух чалавек

Віцебскі абласны суд асудзіў на пажыццёвае зняволенне дваіх рабаўнікоў-рэцэдывістаў з горада Шуміліна. Яны паспелі абрабаваць два дамы і забілі дваіх чалавек. Зламыснікі выбіралі будынкі, якія выглядалі "больш заможна", урываліся туды ўначы з палкамі, збівалі гаспадароў і рабавалі.

З аднаго дома рабаўнікі забралі нават кавалак каўбасы, памідоры і алкаголь.

”У такі кошт яны ацанілі жыццё чалавека”, — распавеў у эфіры тэлеканала АНТ дзяржаўны абвінаваўца Алег Антоненка.

Арганізатар нападаў заявіў на судзе, што не раскайваецца і калі б мог усё вярнуць назад, зрабіў бы тое самае. Абодва з абвінавачаных ужо мелі прысуды раней і амаль палову жыцця правялі ў турме.

Яны атрымалі пажыццёвае зняволенне з канфіскацыяй маёмасці і мусяць выплаціць сем’ям забітых 450 мільёнаў рублёў. Асуджаныя заявілі, што будуць абскарджваць прысуд у Вярхоўным судзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі