Усе квіткі з візамі на канцэрт “Ляпісаў” у Вільні прададзеныя

“Квіткі з візавай падтрымкай скончыліся. Засталіся тыя квіткі для беларусаў, якія ўжо маюць візу і могуць самастойна паехаць на канцэрт”, - гаворыць кіраўнік агенцтва “Шаблі” Уладзімір Шаблінскі.

Нагадаем, што 30 лістапада “Ляпіс Трубецкой” прадставіць у віленскай “Сіменс-Арэне” сваю першую беларускамоўную праграму “Грай”. У яе ўвойдуць як старыя беларускамоўныя песні каманды, так і новыя, адмыслова напісаныя для новай прагармы песні. На днях гурт Сяргея Міхалка прадставіў адну з іх у інтэрнэце. Адмыслова для песні “Месяц” быў зняты і відэакліп.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі