Усе памежныя пункты Беларусі будуць працаваць па прынцыпе "аднаго прыпынку"
Пра гэта паведаміў старшыня памежнага камітэта Ігар Рачкоўскі, інфармуе Першы канал. Паводле яго слоў, цяпер у 21 пункце пропуску кіроўца можа перасякаць мяжу на працягу некалькіх хвілін у літаральным сэнсе, не выходзячы з аўтамабіля.
Астатнія ж пункты пачнуць працаваць па прынцыпе "аднаго прыпынку" пасля завяршэння іх рэканструкцыі. Неўзабаве адкрыецца прапускны пункт "Беняконі", "Каменны Лог" і "Дамачова".
Ігар Рачкоўскі: “Мы нават разглядалі такія пытанні пры рэканструкцыі гэтых пунктаў пропуску, што аўтамабіль пад’язджае, а вакно машыны і акенца кабіны пашпартнага кантролю будуць на адным узроўні. Дастаткова працягнуць руку”.