Усе прэміі на сёлетняй Free Media Awards атрымалі журналісты з Беларусі
Журналісты і СМІ з Беларусі ўзялі ўсе прэміі на сёлетняй Free Media Awards.
Прэмію атрымалі журналісткі Кацярына Барысевіч, Кацярына Андрэева, Дар'я Чульцова, Наталля Лубнеўская, партал TUT.by і Беларуская асацыяцыя журналістаў, піша тэлеграм-канал DW.
"Мы прысуджаем усе прэміі для прэсы беларускім журналістам і сродкам масавай інфармацыі на знак прызнання іх беспрэцэдэнтных намаганняў і мужнасці на працягу гэтага драматычнага года, працу ва ўмовах дыктатуры", — заявілі ў журы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.