Успышка каранавіруса зафіксаваная ў дзіцячым летніку "Зубраня"
Успышка COVID-19 зарэгістраваная ў дзіцячым летніку "Зубраня".
Адміністрацыя летніка прызнаецца, што не можа гарантаваць здаровы адпачынак нават пры ўмове, што да іх прыязджаюць з медыцынскай даведкай і без усялякіх сімптомаў.
"Адразу пасля заезду, цалкам выпадкова, пры шпіталізацыі дзіцяці з траўмай, быў зроблены тэст, і ён апынуўся станоўчым. Усе, хто ехаў з інфікаваным дзіцем, дзеці і выхавальнікі, апынуліся кантактамі 1-га ўзроўню, ва ўсіх узялі пробы. Па выніках лабараторных даследаванняў былі яшчэ выяўленыя станоўчыя вынікі. Усе носьбіты інфекцыі, а іх адзінкі, былі ізаляваныя. У выхавальнікаў усе пробы, у тым ліку і паўторныя, апынуліся адмоўнымі, але яны пакуль яшчэ знаходзяцца на ізаляцыі", — адзначаецца на сайце "Зубраняці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.