Устаноўчы з'езд Партыі БХД праходзіць у Мінску (ФОТА)
Устаноўчы з'езд партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" праходзіць 31 кастрычніка ў Мінску. На з'езд запрошаныя каля 700 чалавек, уключна з дэлегатамі, гасцям і журналістамі. У першай палове працоўнага дня з'езду, пасля вітальных словаў, дэлегаты прымуць дакументы, неабходныя для рэгістрацыі партыі ў Міністэрстве юстыцыі. Пасля з’езд абмяркуе платформу ўдзелу партыі ў мясцовых і прэзідэнцкіх выбарах, а таксама эканамічную праграму БХД.
Інфармагенцтва “БелаПАН” піша, што ў некалькіх рэгіёнах Беларусі аўтамабілі з дэлегатамі з’езда Партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" сёння затрымліваліся супрацоўнікамі праваахоўных органаў для праверкі дакументаў. Са Слуцка дагэтуль не даехалі 5 чалавек. Па інфармацыі аднаго з лідэраў БХД Паўла Севярынца, дэлегаты зараз знаходзяцца ў міліцэёскім пастарунку.
Нягледзячы на перашкоды, с'езд працуе. Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з ДК МТЗ:

Фота: Андрэй Лянкевіч.