Устаноўчы з'езд партыі "Свабода" пераносіцца на няпэўны тэрмін
На няпэўны тэрмін пераносіцца ўстаноўчы з'езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Свабода". Нагадаем, ён быў запланаваны на 4 кастрычніка. Аднак, паводле слоў старшыні аргкамітэта па стварэнні партыі Сяргея Скрабца, галоўная праблема — адсутнасць памяшкання. А на з'езд хацелі запрасіць тысячу чалавек, кажа Скарбец у інтэрв'ю БелаПАН.
Цяпер аргкамітэт будзе вырашаць, ці зменшыць колькасць дэлегатаў да 100 чалавек, ці праводзіць мерапрыемства за мяжой.
Цяпер аргкамітэт будзе вырашаць, ці зменшыць колькасць дэлегатаў да 100 чалавек, ці праводзіць мерапрыемства за мяжой.