Устаноўлены новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў
У Беларусі ўстаноўлены новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў. Адпаведную пастанову (№ 62 ад 19 ліпеня) прыняло Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. У чацвер дакумент быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Пастанова будзе дзейнічаць з 1 жніўня да 31 кастрычніка бягучага года. Яна вызначае мінімальныя спажывецкія бюджэты для розных сацыяльна-дэмаграфічных групаў. Напрыклад, для працаздольнага насельніцтва ён складае 445,83 рубля, для студэнтаў — 328,10, для пенсіянераў — 349,22 рубля. Мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек складзе 346,95 рубля. На сённяшні дзень гэта 340,56 рубля.
Фота: pravo.by