Уся праўда пра МАЗ у фільмах "Хронікі завода" (відэа)
Рабочы аўтазавода зняў тры кароткія стужкі пра жыццё і "тонкасці вытворчасці" флагмана беларускай прамысловасці. Асцярожна: ненарматыўная лексіка!
Стваральніка серыяла завуць Руслан Мірзоеў, яму 25 гадоў.
“Гэтыя відосы знятыя яшчэ год таму і нарабілі шмат шуміхі на заводзе. Адміністрацыйныя галовы ляцелі направа і налева.
Служба бяспекі заводу настаяла на тым, каб відосы былі выдаленыя з інтэрнэту. Але прайшоў год, і я магу вас ізноў азнаёміць з гэтым папулярным серыялам.
Зняць працяг ужо не атрымаецца, бо я працую ў іншым цэху, па іншай спецыяльнасці, і падобнай "жасцянкі" там не адбываецца”, — кажа Руслан Мірзоеў пра фільмы на сваёй старонцы “ВКонтакте”.
Прыемнага прагляду!
Рабочаму, які зняў відэа пра МАЗ, пагражаюць крымінальнай справай