Аўтобус МАЗ справакаваў жорсткае ДТЗ у Санкт-Пецярбургу
Аўтобус МАЗ трапіў у ДТЗ
Аўтобус МАЗ справакаваў жорсткае ДТЗ у Санкт-Пецярбургу. Пры павароце налева на скрыжаванні ў раёне Плошчы Паўстання ён спярша сутыкнуўся з іншым аўтобусам, а потым разбіў два легкавікі.
Пацярпелі 10 чалавек, сярод іх двое дзяцей. Сямёра дарослых у стане сярэдняй цяжкасці даставілі ў бальніцы.
Па папярэдняй інфармацыі, прычынай аварыі стала не тэхнічная няспраўнасць аўтобуса. Пішуць, што кіроўцы МАЗа стала дрэнна за стырном.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.