У Мінску дашчэнту згарэў аўтобус МАЗ

Аўтобус МАЗ гарыць у Мінску

Аўтобус МАЗ гарыць у Мінску / Еўрарадыё

У Мінску за некалькі хвілінаў згарэў пасажырскі аўтобус МАЗ. Гэты экземпяр спыніўся назаўжды на скрыжаванні Лагойскага тракту і вуліцы Гамарніка, каля бізнес-цэнтра "Норд".

Агонь з'явіўся ў маторным адсеку. Аўтаматычная сістэма тушэння не дала рады, і пажар за лічаныя хвіліны распаўсюдзіўся па ўсім салоне. Выратавальнікі прыехалі, калі ратаваць аўтобус было ўжо позна.

Па стане на 17:20 мінскага часу ДАІ перакрыла рух па Лагойскім тракце з боку мінскай кальцавой у напрамку Плошчы Якуба Коласа.

Апошнія месяцы паведамленні пра пажары ў аўтобусах МАЗ рэгулярна паступалі з розных гарадоў Расіі. У Санкт-Пецярбургу праз гэтыя ўзгаранні на пэўны час нават прыпынялі эксплуатацыю МАЗаў.

Завод быццам бы вырашыў праблему. Але нешта ўсё роўна пайшло не так.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.