Усё кіраўніцтва Украіны выступае за тое, каб ваяваць — Арахамія

Вайна ва Украіне

Вайна ва Украіне / t.me/V_Zelenskiy_official/

Лідар фракцыі "Слуга народа" ў Вярхоўнай Радзе Украіны Давід Арахамія ў інтэрв'ю журналістцы Наталлі Масійчук расказаў пра настроі, якія пануюць ва ўладзе. Ён заявіў, што ўсё кіраўніцтва Украіны — і вайсковае, і палітычнае — выступае за тое, каб ваяваць супраць Расіі.  

"Чаму? Таму што мы не можам цяпер сесці за стол перамоваў. У нас перамоўная пазіцыя вельмі дрэнная", — кажа Арахамія. Ён мае на ўвазе сітуацыю на фронце — акупаваныя расіянамі ўкраінскія тэрыторыі не вызваленыя. Давід Арахамія перакананы, што любыя дамоўленасці, акрамя поўнай перамогі, павінны праходзіць праз рэферэндум.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі