Увесну мінскі аэрапорт "праз дзень" атрымліваў паведамленні пра мініраванне

Самалёт "Белавія" / Anna Zvereva
Самалёт "Белавія" / Anna Zvereva

Паведамленне пра мініраванне аэрапорта і борта "Белавія" паступіла раніцай, 27 ліпеня, на пошту Нацыянальнага аэрапорта Мінск. У лісце паведамлялася, што на тэрыторыі аэрапорта, а таксама на борце самалёта, які накіроўваўся па маршруце "Батумі — Мінск", знаходзіцца самаробнае выбуховае прыстасаванне.

"Па выніках ператрусу паветранага судна, дадатковага нагляду зарэгістраванага багажу і праверкі аэравакзальнага комплексу, а таксама прывакзальнай плошчы, небяспечных рэчываў або прадметаў не было выяўлена", — гаворыцца ў паведамленні аэрапорта.

У аэрапорце расказалі, што вясной гэтага года "такая інфармацыя паступала калі не штодня, то праз дзень". За першыя паўгода аэрапорт 52 разы атрымліваў ілжывыя паведамленні. Уся інфармацыя пра пагрозы аказвалася непраўдзівай. Але падраздзяленні авіяцыйнай бяспекі ўсе такія паведамленні разглядаюць як рэальныя.

Адказнасць за непраўдзівае паведамленне пра мініраванне пачынаецца з 14 гадоў.

 

Паведамленне пра мініраванне не пацвердзілася

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі