Увядзенне спецімпарцёраў адмянілі пасля выказвання Мясніковіча?

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе беларускага ўраду.



Супрацоўніца прэс-службы: “Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што інфармацыя аб увядзенні інстытута спецімпарцёраў не адпавядае рэчаіснасці”.



Неўзабаве пасля заявы прэм’ер-міністра ў Міністэрстве прамысловасці паведамілі, што вырашылі адмовіцца ад прыняцця адпаведанага нарматыўнага акта.



Нагадаем, на мінулым тыдні стала вядома, што распрацаваны ўказ Лукашэнкі, згодна з якім дзяржаўным заводам на паўгода будзе перададзенае выключнае права на ажыццяўленне імпарту шэрагу найменняў бытавой тэхнікі ды іншых тавараў.



Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі