Уздзенская міліцыя затрымала актывіста прадпрымальніцкага руху В. Крываля
Актывіста прадпрымальніцкага руху Віктара Крываля затрымала вечарам у нядзелю ўздзенская міліцыя. Міліцыянты спачатку прынеслі Крывалю дахаты позву, паводле якой яго
выклікалі ў РАУС на раніцу 18 лютага. Аднак праваахоўнікі
запатрабавалі, каб актывіст кампаніі “За свабоднае развіццё
прадпрымальніцтва” неадкладна паехаў з імі.
Віктар Крываль адмовіўся, але пасля прыбыцця міліцыянтам падмацавання яго прымусова павезлі ў пастарунак, паведамляе Радыё Свабода.
Віктар Крываль адмовіўся, але пасля прыбыцця міліцыянтам падмацавання яго прымусова павезлі ў пастарунак, паведамляе Радыё Свабода.