Узровень вады ў Дзвіне наблізіўся да гістарычнага мінімуму
За амаль паўтара стагоддзя назіранняў.
Заходняя Дзвіна ў раёне Віцебска крытычна абмялела. Мінулым летам і ў ліпені гэтага году пабіты рэкорд абсалютнага мінімуму ўзроўню вады за ўвесь перыяд назіранняў: вада ў рацэ апусцілася ніжэй на 4 см нулявога паста. Маніторынг вядзецца з 1876 года, паведамляе БЕЛТА.
Цяпер узровень вады знаходзіцца прыкладна на нулявой адзнацы, аднак спецыялісты абласной гідраметэаралагічнай службы адзначаюць, што пры спякотным надвор’і можа быць усталяваны новы антырэкорд.
9 жніўня паветра ў Віцебску прагрэлася да 34,5 градуса, а гэта на 3,1 градуса вышэй за папярэднія максімумы для гэтай даты, зафіксаваныя ў 2010 і 2013 гадах.
Сёння ў Віцебску каля 30 градусаў цяпла, а заўтра, 12 жніўня, там чакаецца спёка да +32.
Фота: 24vitebsk.by