Узяла ў рукі бел-чырвона-белы сцяг і страціла працу
Апошнія падзеі ў краіне зачапілі нават тых людзей, якія заўсёды трымаліся ад палітыкі як мага далей. Але гэтым разам нават вядомыя спартсмены далучыліся да пратэстаў. Нягледзячы на пагрозу страты працы і магчымасці выступаць за краіну.
Што стала той кропляй, якая прымусіла спартсменаў выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю? Як да гэтага паставіліся чыноўнікі ад спорту?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае майстар спорту па трыятлоне, сярэбраны прызёр фіналу кубка краін Балтыі, сябра зборнай каманды Беларусі па трыятлоне Валянціна Зелянкевіч.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.